Уладзімір Правальскі ініцыюе рэферэндум за адстаўку Лукашэнкі

2011 2011-03-28T10:16:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-pravalski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Правальскі

Уладзімір Правальскі

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах, віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі звярнуўся да суграмадзянаў з прапановай далучацца да ініцыятыўнай групы па правядзенні рэспубліканскага рэферэндума за адстаўку дзейнага прэзідэнта.

Зварот да грамадзянаў Беларусі, накіраваны ў сродкі масавай інфармацыі, размешчаны на асабістым сайце Уладзіміра Правальскага.

Экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах прапануе далучыцца да ініцыятыўнай групы ўсім ахвотным. Паводле спадара Правальскага, прычынай для адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі можа быць “страта даверу да яго з боку выбаршчыкаў Рэспублікі Беларусь”.

Уладзімір Правальскі меў намер балатавацца на прэзідэнцкую пасаду, але ў шэраг кандыдатаў не трапіў: ЦВК прызнаў сапраўднымі толькі 118  з больш як 100 тысяч пададзеных на разгляд подпісаў за яго вылучэнне.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства