У Дзень салідарнасьці з сем'ямі зьніклых і палітвязьняў моладзь правяла шэраг акцыяў, у тым ліку пікет насупраць расейскай амбасады ў Менску.

2006 2006-04-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міліцыянты затрымалі некалькі чалавек, перапісалі іх пашпартныя зьвесткі і адпусьцілі, паведаміла радыё Свабода.

16 красавіка ад 11-й раніцы да 6-й вечара ў лесапарку імя 50-годзьдзя БССР і ў парку Дружбы народаў актывісты штабу экс-кандыдата ў прэзыдэнта Аляксандра Казуліна працягвалі пікеты ў ягоную абарону.

Побач з пікетам казулінцаў каля плошчы Бангалор адбыўся дазволены ўладамі пікет супраць мігрантаў з краінаў Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу. Пікетоўцы з невядомай арганізацыі трымалі плякаты: "Сёньня чорны эмігрант, заўтра чорны акупант". Яны раздавалі мінакам інфармацыйныя буклеты.

Упершыню ў Беларусі адбыўся пікет супраць людзей паводле нацыянальнай прыкметы. Пару тыдняў таму ўлады санкцыянавалі пікеты пратэсту супраць палітыкі краінаў Эўразьвязу.

Адна з арганізатараў акцыі салідарнасьці Ірына Халіп лічыць, што міжнародная супольнасьць павінна даць ацэнку такім дзеяньням беларускіх уладаў: "Беларускія ўлады заўсёды неадэкватна рэагавалі на акцыю салідарнасьці 16-га. Але рэакцыя на сёньняшнюю акцыю салідарнасьці пераходзіць усе межы. Улады зрабілі свой уласны пікет супраць мігрантаў. Мне здаецца, што гэта ўжо першыя прыкметы фашызму. Думаю, што першапачатковая задача міжнароднай супольнасьці – даць прававую ацэнку таму, што ў нядзелю адбылося ў Менску".

Каля чатырох дзясяткаў студэнтаў правялі флэш-моб у скверы імя Дзяржынскага насупраць будынку КДБ. Яны чыталі артыкулы Канстытуцыі, якія гарантуюць свабоду мітынгаў, сходаў, шэсьцяў і свабоду слова. Байцы сьпецназу міліцыі ачапілі месца правядзеньня акцыі. У некаторых удзельнікаў перапісалі пашпартныя зьвесткі. Абышлося без затрыманьняў.

А 8-й вечара каля васьмі дзясяткаў чалавек сабраліся ля расейскай амбасады ў Менску. Яны запалілі сьвечкі на знак пратэсту супраць палітыкі прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна ў дачыненьні да Беларусі.

Пікетоўцы стаялі са сьвечкамі паўгадзіны. Потым яны паставілі сьвечкі насупраць расейскай амбасады і разышліся. Байцы спэцназу затрымалі некалькі чалавек, каб перапісаць іх пашпартныя зьвесткі. Паколькі пікетоўцаў здымалі на відэа, яны вырашылі, што затрымалі толькі тых, каго няма ў адпаведнай картатэцы.

Дзень салідарнасьці завяршыўся шэсьцем моладзі. А 9 вечара некалькі дзясяткаў чалавек прайшлі са сьвечкамі з Кастрычніцкай плошчы на Нямігу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international