Увага!!! 19 красавіка ў 09.00 раніцы ў Беларускім Дзяржаўным Эканамічным Універсітэце адбудзецца сход, на якім студэнтку Тацяну Дзядок будуць прымушаць публічна пакаяцца ў "садзеяным" – удзеле ў акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.

2006 2006-04-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увага! Тэлефон дэканата -2-00-79-07
Дэкан Вышэйшай школы турызму Кабушкін Мікалай Іванавіч

На гэтым сходзе ад групы патрабуецца публічнае асуджэньне студэнткі.
У выпадку, калі Тацяна Дзядок публічна не пакаецца, то вучэбную групу пагражаюць расфараваць як палітычна ненадзейную. Пра персьпектыву расфармаваньня групы старасьце групы паведаміў дэкан факультэта Мікалай Кабушкін, калі выклікаў яе на размову.

"Тацяна Дзядок выдатніца, яе няма за што выключаць з універсітэту, вось таму і прыдумалі такі метад узьдзеяньня. -- Гаворыць юрыст Валянцін Стэфановіч. -- Паводле артыкулу 33 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуецца свабода меркаваньняў і перакананьняў, а таксама зафіксавана тое, што ніхто не можа быць прымушаны да таго, каб адмовіцца ад сваіх поглядаў і перакананьнў. Тацяна Дзядок панесла пакараньне – адміністратыўны арышт 10 сутак. І на гэтым ўсё. А ўсе гэтыя публічныя пакаяньні – гэта вяртаньне сталінізму. Студэнтам прапануецца публічна асудзіць ворага народа".

Нагадаем, што Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Універсітэт вядомы скандальным адлічэннем Таццяны Хома.
Тацяна Дзядок паведаміла пра тое, што пасля яе затрымання пад час разгону намётавага гарадка і адбыцця адміністратыўнага арышту (10 сутак), з боку адміністрацыі універсытэта на яе аказваецца маральный ціск. Так, дэкан Вышэйшай школы турызма Кабушкін Мікалай Іванавіч, патрабаваў ад Тацяны Дзядок, студэнткі - выдатніцы, каб яна публічна "пакаялася" перад студэнтамі і дэканатам, а пасля гэтага каб "пакаяліся" і яе бацькі. Ён таксама паабяцаў, што ў выпадку, калі студэнтка публічна не адмовіцца ад сваіх перакананняў, ёй будуць забяспечыны праблемы на сессіі. Пасля ўсіх гэтых пагроз, дэкан. М. Кабушкін паведаміў, што 19 красавіка, на сходзе групы студэнтка павінна будзе "пакаяцца" і ад усяго адрачыся, а група павінна будзе ўзяць Таццяну пад сваю адказнасць на "перавыхаванне". Пасля гэтага яна з бацькамі будзе каяцца ў дэканаце, а потым у рэктара Шымава.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international