ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэзентацыю кнігі “Выбары ў мясцовыя Саветы депутатаў Рэспублікі Беларусь 24 склікання. Факты і каментары”, якая адбудзецца 14 траўня ў 16.00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).

2003 2003-05-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабарончым цэнтрам “Вясна” падрыхтаваная кніга “Выбары ў мясцовыя Саветы депутатаў Рэспублікі Беларусь 24 склікання. Факты і каментары”, якая ўтрымлівае аналіз усіх этапаў выбарчай кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, што адбыліся ў сакавіку бягучага года. Складаюць кнігу наступныя раздзелы:
Грамадска-палітычнай сітуацыі перад і падчас выбараў.
Прававое рэгуляванне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Фармаванне выбарчых камісій.
Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Агітацыя на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Галасаванне.
Назіранне за выбарамі.
Высновы і абагульненні.
Дадаткі.
Аналіз выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, які прыводзіцца ў дадзенай кнізе, зроблены на падставе інфармацыі, прадстаўленай рэгіянальнымі аддзяленнямі і прадстаўнікамі ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” па ўсёй краіне.
У раздзеле “Дадаткі” змешчаныя Пастановы Цэнтральнай камісіі, якія рэгулявалі выбарчы працэс, афіцыйныя звесткі па розных этапах кампаніі і выніках галасавання, лісты і звароты ў органы ўлады прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і палітычных партый, заявы.
Кніга мае 140 старонак і выйшла на трох мовах—беларускай, англійскай і рускай, перакладаецца на польскую.

ГА “Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае на прэзентацыю кнігі “Выбары ў мясцовыя Саветы депутатаў Рэспублікі Беларусь 24 склікання. Факты і каментары”, якая адбудзецца 14 траўня ў 16.00 у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international