viasna on patreon

За нашу і вашу Волю!

2011 2011-03-25T22:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienvoli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Шаноўныя сябры! Віншуем усіх са сьвятам беларускай дзяржаўнасьці - Днём Волі. Гэты лёсавызначальны дзень не толькі напамін пра мінулыя слаўныя падзеі, гэта заклік да рэальных дзеянняў на карысць сваёй будучыні.

Жыве Беларусь! 

 

 

 

 

 

ПАГОНЯ

Толькі ў сэрцы трывожным пачую

За краіну радзімую жах, —

Ўспомню Вострую Браму святую

I ваякаў на грозных канях.

 

Ў белай пене праносяцца коні, —

Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

He разбіць, не спыніць, не стрымаць.

 

У бязмерную даль вы ляціце,

A за вамі, прад вамі — гады.

Вы за кім у пагоню спяшыце?

Дзе шляхі вашы йдуць i куды?

 

Mo яны, Беларусь, панясліся

За тваімі дзяцьмі уздагон,

Што забылі цябе, адракліся,

Прадалі i аддалі ў палон?

 

Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,

He давайце чужынцамі быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамі

Аб радзімай старонцы баліць...

 

Маці родная, Маці-Краіна!

He усцішыцца гэтакі боль...

Ты прабач. Ты прымі свайго сына,

За Цябе яму ўмерці дазволь!..

 

Усё лятуць i лятуць тыя коні,

Срэбнай збруяй далёка грымяць...

Старадаўняй Літоўскай Пагоні

He разбіць, не спыніць, не стрымаць.

                                  Максім Багдановіч

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства