ГУУС Мінгарвыканкама не лічыць, што былі парушаныя правы журналістаў, затрыманых і змешчаных у спецпрымальнік на Акрэсціна ў канцы сакавіка

2006 2006-04-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта вынікае з ліста, які ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала ад намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама А. Найдзенкі ў адказ на сваю скаргу ад 24 сакавіка.
"Довады, прыведзеныя ў скарзе, зьяўляюцца неабгрунтаванымі, таму што незалежна ад таго, хто і калі быў затрыманы і прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці і па пастанове суда падвергнуты адміністратыўнаму арышту, карыстаюцца роўнымі правамі і выконваюць абавязкі адміністратыўна арыштаваных асобаў”, - гаворыцца ў лісце сп. Найдзенкі. Ён сцвярджае, што ўсе затрыманыя з 21 да 24 сакавіка змяшчаліся ў спецпрымальнік толькі пры наяўнасці ўсёй неабходнай дакументацыі. Намеснік начальніка ГУУС запэўніў таксама, што адміністрацыя АСПР (аб’яднанага спецпрымальніка-размеркавальніка) напрацягу сутак паінфармавала блізкіх затрыманых, якія пагадзіліся падаць звесткі аб такіх. "Таксама яны былі забяспечаныя гарачым харчаваннем і матэрыяльна-бытавым забеспячэннем па вызначаных нормах..., былі забяспечаныя спальным месцам, газетамі, часопісамі, карысталіся ўласнай вопраткай па сезоне, мелі пры сабе прадметы асабістай гігіены, медыкаменты і іншыя лекавыя прэпараты", - гаворыцца ў пасланні.
Нагадаем, што 24 сакавіка БАЖ накіраваў начальніку спецпрымальніка на Акрэсціна, начальніку ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама пракурору г. Мінска з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці асобаў, вінаватых у парушэнні правоў затрыманых і арыштаваных журналістаў. БАЖ звяртаў увагу на шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў працэсе затрымання журналістаў і іншых грамадзян: змяшчэнне ў спецпрыёмнік без адпаведнай дакументацыі; адсутнасць своечасовай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне; парушэнне нормаў умоваў утрымання людзей; кепская праца сістэмы перадачы асабістых рэчаў і прадуктаў харчавання затрыманым.
Ад кіраўніцтва спецпрымальніка, а таксама з пракуратуры г. Мінска адказаў арганізацыя пакуль не атрымала.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international