viasna on patreon

Выклікалі – атрымайце

2011 2011-03-23T17:34:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель.

Праваабаронца Барыс Бухель.

У Магілёве ўсім заяўнікам на правядзенне пікетаў 25 сакавіка супрацоўнікі РАУС Ленінскага раёна ўчора ўручылі позвы на допыт у якасці сведак. Позвы атрымалі старшыня абласной арганізацыі ПБНФ Зміцер Салаўёў, старшыня абласной арганізацыі партыі "Справядлівы свет" Валер Беразіенка і яго намеснік Анатоль Заўялаў, старшыня абласнога аргкамітэту па стварэнні партыі "Надзея" Галіна Лісіцына, старшыня абласнога аргкамітэту па стварэнні БСДП Народная Грамада Аляксандр Ірхо. Дэмакратычныя актывісты павінны былі 23 сакавіка з'явіцца да часова выканаўцы абавязкаў намесніка начальніка Аддзела аховы правапарадку РАУС Ленінскага раёна маёра А.А. Цецерукова з інтэрваламі ў часе ад 15 хвілін да паўгадзіны.

Але гэтыя візіты "сарваў" мясцовы праваабаронца Барыс Бухель, які пайшоў у аддзяленне міліцыі разам з выкліканымі "сведкамі". Яго зацікавіў той факт, што ў позвах не было пазначана, па якой справе гэтых людзей выклікалі. Як высветлілася ў гутарцы праваабаронцы з маёрам Цецеруковым, іх сапраўдны юрыдычны статус не адпавядаў позве.

- Я спытаў у яго, ці ёсць нейкая крымінальная ці адміністрацыйная справа, па якой яны праходзяць у якасці сведак. Ён сказаў, што не. Тады я пацікавіўся, аб якім допыце ідзе гаворка. Ён адказаў: "на гутарку, Вы ж у адміністратыщным судзе за пікет, праведзены 16 студзеня, папракалі нас, што міліцыя удзельнікаў не папярэдзіла, што адбываецца парушэнне, вось я вырашыў заяўнікоў папярэдзіць". На гэта я сказаў, што тады людзі ўжо стаялі ў пікеце, а цяпер яшчэ ніякага парушэння няма. Ён сказаў, што хоча папярэдзіць з нагоды акцыі 25-га, правесці прафілактычную размову, - распавядае Барыс Бухель.

Праваабаронца заўважыў Цецерукову, што ён не мае права праводзіць гутарку, паколькі ў позве не адпаведны юрыдычны статус, якім надзялілі дэмактывісты, а значыць і няма падстаў. Да таго ж, і пасада не тая, каб выносіць папярэджаньне: гэта можа зрабіць толькі начальнік або намеснік начальніка РАУС.
Паколькі выклік быў незаконны, усе адмовіліся гутарыць з маёрам і паведамілі, што сыходзяць пісаць скаргу ў кнігу заўвагаў.

- Маёр адказаў, маўляў, сыходзіце, кніга скаргаў у дзяжурцы. Усе напісалі скаргі з патрабаваннем правесці праверку і пакараць вінаватых. У скаргах адлюстравалі і тое, што ў позве не было ўказана, па якой справе выклікалі, - дадаў праваабаронца.

З яшчэ адным заяўніком пікетаў у Дзень Волі Юрыем Стукалавым, старшынёй гарадскога аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу, супрацоўнік міліцыі правёў так званую прафілактычную гутарку ў яго дома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства