Усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс" прыняля заяву з нагоды пераследу актывістаў "Маладога Фронту"

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс" абураная крымінальным пераследам актывістаў "Маладога Фронту" і іншых моладзевых арганізацый Беларусі і патрабуе неадкладнага спынення ціску на актывістаў дэмакратычнай апазіцыі.

Найбольш жудасна, калі таталітарная машына пачынае саджаць за краты дзяцей. Гэта значыць, што з уладай не проста нешта не тое, а што яна ў паніцы і выбраўшы ўсе свае рэсурсы пераходзіць да адкрытага тэрору як адзінага наяўнага сродку ўтрымання пры ўладзе. Большага абсурду, чым называць пасля гэтага прайшоўшыя ў Беларусі выбары дэмакратычнымі, цяжка прыдумаць.

Аднак страх – небяспечная рэч. Спрабуючы задушыць усё, што “не так”, сістэма сама сябе заганяе ў кут. Лукашэнка баіцца свайго народа не менш, чым народ яго. Гэта бачна, нават калі ты не жывеш і не знаходзішся на тэрыторыі Беларусі. Як бачна і тое, што рэжым пачынае даваць расколіну.

Выконваючаму абавязкі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь варта зразумець – быць дыктатарам у сучасным свеце небяспечна. Слабадан Мілошавіч і Садам Хусэйн зразумелі гэта позна. Выбару яны ўжо не маюць…

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны Альянс" заяўляе пра падтрымку беларускага народа ў яго шляху да волі і дэмакратыі. Мы выказваем салідарнасць з рэпрэсаванымі беларускімі студэнтамі, палітвязнямі і іх бацькамі і надалей будзем спрыяць скідванню апошняй дыктатуры ў Еўропе, паведаміла Рада УМГА "Нацыянальнага Альянсу".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international