Прадпрымальнік Аўтуховіч зноў за кратамі

2006 2006-04-13T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 красавіка прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча даставілі ў гарадзенскі суд з Ваўкавыску, дзе ён адбываў пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Горадні Мікалай Рачынскі зьмяніў яму меру стрыманьня - з хатняга арышту на ўтрыманьне пад вартай, паведаміла Радыё Свабода.

Аўтуховіч будзе знаходзіцца ў Гарадзенскай турме. Суд зрабіў перапынак на два тыдні, да 27-га красавіка, каб Мікалай Аўтуховіч мог азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча затрымалі 8 красавіка ўвечары ў Менску на вуліцы. 9 лютага Мікалай Аўтуховіч не зьявіўся на судовы працэс у Горадні, які меў пачацца ў Кастрычніцкім раённым судзе горада. Міліцыянт, які павінен быў даставіць яго з Ваўкавыску, не знайшоў прадпрымальніка дома, дзе той знаходзіўся пад хатнім арыштам. Прадпрымальніка абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры.

Летась на час сьледзтва яго пасадзілі за краты. Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку пратэсту супраць свайго арышту спачатку ў гарадзенскай турме, потым у рэспубліканскім турэмным шпіталі, адкуль яго 28 сьнежня 2005 году перавезьлі у Ваўкавыск і зьмясьцілі пад хатні арышт. За 74 дні галадоўкі ён страціў 38 кіляграмаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international