Следчаму аддалі загад сфатаграфаваць апазіцыянера

2011 2011-03-21T16:45:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_viktar-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Віктар Бузінаеў, сябра АГП

Лідэра бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева ўсё ніяк не могуць пакінуць у  спакоі супрацоўнікі унутраных органаў і КДБ. Яго выклікаюць на допыты з зайздросным пастаянствам.

- Я ўжо нават сумую, калі мяне доўгі час не выклікаюць, - з усмешкай кажа Віктар Бузінаеў. – Іншая справа, што даволі часта мяне спрабуюць выклікаць без позвы, а я адмаўляюся. Сёння вось ў офіс АГП завітаў Сяргей Уласаў, следчы бабруйскага УУС. Я адмовіўся адказваць на пытанні, і на гэты конт быў складзены адпаведны пратакол. А пасля следчы спрабаваў мяне сфатаграфаваць, але я сказаў, што не фотагенічны. Не ведаю, навошта ім маё фота, ведаю толькі, што гэта загад, які прыйшоў з Мінску.  

Адзначым, што Віктара Бузінаева выклікаюць заўсёды па адной прычыне: яго тэлефон быў зафіксаваны ў раёне плошчы Незалежнасці 19 снежня. Ён ужо тройчы наведаў КДБ, пасля чаго яго настойліва пачалі запрашаць на допыт у Мінск. Пра іншыя спробы правесці “фотасесіі” з бабруйскімі актывістамі пакуль нічога невядома.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства