З нагоды інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзыдэнцкі тэрмін генэральны сакратар "Міжнароднай амністыі" Айрын Кан накіравала ліст кіраўніку Беларусі

2006 2006-04-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У ім увага адрасата зьвяртаецца на парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. У звароце падкрэсьліваецца, што нягледзячы на тое, што Беларусь ёсьць краінай, якая падпісала Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, у ёй назіраюцца шматлікія выпадкі парушэньня правоў на свабоду выказваньня і свабоду. Шмат людзей у Беларусі – гаворыцца ў лісьце – патрапілі за краты з-за сваіх палітычных поглядаў.

У звароце гаворыцца пра перасьлед праваабаронцаў, у якасьці прыкладу прыводзіцца лёс апошняй легальнай праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хэльсынскі камітэт” , якому пагражае закрыцьцё. Кіраўнічка “Міжнароднай амністыі” падкрэсьлівае, што паводле зьвестак арганізацыі ня менш як адзін сьмяротны прысуд быў выкананы ў Беларусі ў 2005 годзе. Адна з галоўных мэтаў “Міжнароднай амністыі” – скасаваньне сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце.

У лісьце да Аляксандра Лукашэнкі нагадваецца таксама пра лёс 4 зьніклых грамадзкіх дзеячоў і палітыкаў. Адрасат заклікаецца да правядзеньня незалежнага дасьледаваньня гэтых зьнікненьняў і пакараньня адказных за гэтыя злачынствы, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international