viasna on patreon

Атрошчанкаў скардзіцца на жудасныя ўмовы ў ізалятары КДБ

2011 2011-03-18T13:33:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Атрошчанкаў напісаў заяву на перавод яго ў папраўчую установу не чакаючы касацыйнага разгляду справы. Прэсавы сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава скардзіцца на жудасныя умовы утрымання у ізалятары КДБ. 

У пратэст супраць такіх умоваў утрымання ён разам з усёй камерай вымушаны быў часова адмовіцца ад выхаду на прагулкі. Па словах жонкі актывіста Дар’і Корсак, нават пасля судовага працэсу, які адбыўся 3 сакавіка, на Атрошчанкава працягвае аказвацца псіхалагічны ціск:

- Па-першае там цяжкія маральныя ўмовы, нават пасля суда да яго прыходзілі аператыўнікі. Па-другое яны там не маюць паветра. З імі вельмі жорстка абыходзіліся, яны камерай вырашылі нейкі час не выходзіць на гэтыя прагулкі. Зараз яны зноў пачалі хадзіць, але быў такі час калі яны вырашылі каб гэтага не рабіць. У калоніі ўсё ж такі лепшыя ўмовы, прынамсі там можна нармальна дыхаць паветрам.

Цягам дня Дар’я Корсак мае намер чарговы раз прыйсці да будынку КДБ каб яшчэ раз паспрабаваць перадаць свайму мужу перадачу, а таксама даведацца адносна магчымага пераводу. Нагадаем, у панядзелак Аляксандр Атрошчанкаў меў сустрэчу з жонкай цягам 45 хвілін, аднак наўпрост без тэлефону паразмаўляць супрацоўнікі КДБ не дазволілі. Пры гэтым папярэдзілі, што за перадачу інфармацыі датычнай крымінальнай справы прыпыняць спатканне. Тым часам касацыйная скарга адносна Атрошчанкава на дадзены момант ужо знаходзіцца ў Мінскім гарадскім судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства