viasna on patreon

У Ворша ўзбуджаная крымінальная справа за палёп на Лукашэнку. Абвінавачаны Мікалай Разумаў зьмешчаны пад варту.

2006 2006-04-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абвінавачаным па справе зьяўляецца Разумаў Мікалай, які 24 сакавіка падчас сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі ў прысутнасьці не менш за 100 чалавек заявіў пра датычнасьць Лукашэнкі да забойства Захаранкі і Ганчара. Справа ўзбуджаная старэйшым сьледчым Філіповічам Е па арт. 2 ст. 367 КК Рэспублікі Белаурсь. Мерай стрыманьня абранаz ўтрыманьне пад вартай, а цяпер
М. Разумаў дастаўлены ў Мінск для правядзеньня псіхіятрычнай экспертызы.

Нагадаем, што Мікалай Разумаў -- адзін з лідэраў Аршанскага стачкаму на пачатку
90 ых гадоў, арганізоўваў масавыя пратэсты працоўных, у тым ліку перакрыцьцё чыгуначных пуцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства