Старшыня праўленьня ГА "Магілёўскі правабарончы цэнтар" Уладзімер Краўчанка адправіў у вышэйшую пракурорскую інстанцыю скаргу на дзеяньні памочніка раённага пракурора Юрыя Нікіціна

2006 2006-04-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль дзьве гадзіны правёў у кабінеце памочніка пракурора Ленінскага раёну Магілёву старшыня праўленьня ГА "Магілёўскі правабарончы цэнтар" Уладзімер Краўчанка. Праваабаронца накіроўваў зварот у пракуратуру па факце затрыманьня міліцыяй у сярэдзіне сакавіка дваіх непаўналетніх магілёўскіх хлопцаў. Пазьней абое старэйшакласьнікі на адміністратыўнай камісіі былі абвінавачаны ў незаконным распаўсюдзе агітацыйных друкаваных матэрыялаў за кандыдата ад Аб'яднанай апазыцыі. Праваабаронца ж у сваім звароце ў пракуратуру пераканаўча абскарджваў і гэтае затрыманьне, і гэтае абвінавачваньне, як незаконныя. Адначасна ён прасіў прыцягнуць да службовай, а калі спатрэбіцца і да крымінальнай, адказнасьці міліцыянтаў, якія ў той вечар, калі адбылося затрыманьне, "працавалі з хлопцамі. Па зьвестках праваабаронцы, якія ён дэталёва прывёў у лісьце ў пракуратуру, міліцэйскі патруль і афіцэры, якія першымі дапытвалі затрыманых, парушылі як заканадаўства, так і пэўныя нормы маралі. Напрыканцы мінулага тыдня Ўладзімер Краўчанка атрымаў з пракуратуры афіцыйны пісьмовы адказ за подпісам Юрыя Нікіціна, згодна зь якім усе прыведзеныя факты "не знайшлі свайго пацьверджаньня". Аднак пракурору, відаць, падалося гэта недастатковым. Каб наперад нэўтралізаваць актыўнага абаронцу пакрыўджаных людзей, Ю. Нікіцін выклікаў яго да сябе ў кабінэт, дзе на працягу двух гадзінаў даводзіў, што падобныя звароты, запыты і лісты адцягваюць увагу пракуратуры і іншых праваахоўных органаў ад больш важных справаў. Праваабаронца ж адназначна паставіўся да гэтай гутаркі зь ім як да спробы афіцыйнай асобы аказаць на яго недапушчальны ўціск з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасьці ягонага зарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня і яго самога. Як старшыня праўленьня гэтага аб’яднаньня, Ул. Краўчанка неадкладна паведаміў аб характары і зьмесьце свайго выкліку ў пракуратуру сябрам МПЦ і іншым калегам, а таксама ў той жа дзень адправіў у вышэйшую пракурорскую інстанцыю скаргу на дзеяньні памочніка раённага пракурора Юрыя Нікіціна, паведаміла прэс-служба Асамблеі НДА .

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international