Алесь Міхалевіч даслаў “Ліст з-за мяжы”, але сувязі з ім няма

2011 2011-03-15T12:53:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-mihalevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Артыкул пад назвай “Ліст з-за мяжы. Не хачу быць героем” Алесь Міхалевіч даслаў у рэдакцыю інтэрнэт-газеты Naviny.by.

Рэдакцыя сцвярджае, што існавала папярэдняя дамоўленасць аб тым, што Алесь будзе пісаць у яе рубрыку «Мнение». Ліст ад палітыка датаваны 14 сакавіка, час атрымання – 00:46 па беларускім часе. Журналісты лічаць, што Міхалевіч накіраваў яго ўжо з-за мяжы. 

Атрымліваецца, што ліст у рэдакцыю палітык адправіў на 26 хвілін пазней, чым напісаў у сваім інтэрнэт-блогу пра свае ўцёкі ў замежжа.

“Я не прэтэндаваў на тое, каб быць героем. Я не зьбіраўся піярыцца на сядзеньні ў турме, ды і ўвогуле сядзець не зьбіраўся. Хацеў пасьля выбараў працаваць над прыцягненьнем інвестыцый”, -- піша Алесь МІхалевіч. Ён распавядае, што ў КДБ яму “адразу запрапанавалі публічна асудзіць іншых. Чакалі паказаньняў супраць Статкевіча, Някляева ды Саннікава”. Але ён даваць такія паказанні адмовіўся.

”Я хацеў застацца чалавекам і нікому не шкодзіць, займацца сям’ёй і зарабляць грошы, захаваўшы сумленне”, -- прызнаецца ён. У лісце яшчэ раз прыгадваюцца ўжытыя да Міхалевіча катаванні, прычыны і абставіны іх ужывання, тлумачыцца, як і чаму быў напісаны ліст Лукашэнку. Акрамя таго, палітык распавядае, як да яго былі напачатку высунутыя абвінавачванні ў шпіянажы, але знятыя пасля праверкі на “дэтэктары хлусні”. Адным з галоўных пытанняў, якія задавалі яму супрацоўнікі камітэту дзяржбяспекі, Міхалевіч назваў пытанне пра тое, ці збіраецца ён яшчэ вяртацца ў палітыку. “...За час следства планавалася дачакацца маіх даносаў і добра падсадзіць мяне на кручок. Толькі гэта ніяк не супадала з маімі планамі застацца чалавекам. А героем я не хачу быць сам”, -- піша былы кандыдат у прэзідэнты. Яго месцазнаходжанне на дадзены момант дакладна не вядомае. У мінулыя суткі, калі стала вядома пра яго ад’езд, некаторыя назіральнікі выказвалі апасенне, што знікненне палітыка можа быць звязана ў тым ліку і з яго выкраданнем спецслужбамі, бо ў Беларусі яшчэ не забыліся, як пісаў літаральна з-пад пятлі смс-паведамленні журналіст Алег Бябенін. “Ліст з-за мяжы” тлумачыць матывы ўчынку Алеся Міхалевіча, але сувязі з ім па-ранейшаму няма. 

Поўнасцю прачытаць ліст А.Міхалевіча можна тут:    
http://www.naviny.by/rubrics/opinion/2011/03/15/ic_articles_410_172832/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства