21 красавіка 2002 года ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама скіравала ў Гродзенскі абласны суд іскавую заяву аб ліквідацыі Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Ратуша”. Падставай для ліквідацыі паслужыла нібыта тое, што ГАГА “Ратуша” на працягу года двойчы парушыла правілаў выкарыстання, уліку і захоўвання паліграфічнага абсталявання (рызографа “Riso GR 3750”).

2003 2003-04-30T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Неабходна адзначыць перадузятасць дзяржаўных чыноўнікаў. Паводле пастановы адміністрацыйнай камісіі Адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна ад 24.04.2002г., старшыня ГАГА “Ратуша” А.У. Мілінкевіч на падставе ч.2 арт.172 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці выключна за парушэнні правілаўаў выкарыстання памнажальнай тэхнікі (не маючы ліцэнзіі, друкаваў кнігі), а не так як засведчана ў іскавой заяве “за парушэнні правілаўаўаў уліку і захоўвання паліграфічнага абсталявання, а таксама выкарыстання памнажальнай тэхнікі”.
Да таго ж, у адпаведнасці з арт.28 Закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” упраўленне юстыцыі павінна было (калі прыйшло да высновы, што грамадскае аб’яднанне дапусціла якія-небудзь парушэнні) вынесці паўторнае пісьмовае папярэджанне па пытаннях, звязаных з парушэннем правілаў выкарыстання паліграфічнага абсталявання. Гэта дало б магчымасць ГАГА “Ратуша” у адпаведнасці з ч.3 арт.28 Закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” абскардзіць пісьмовае папярэджанне ў абласны суд. Аднак, упраўленне юстыцыі пажадала як мага хутчэй ліквідаваць ГАГА “Ратуша” і, адразу звярнулася у суд з іскавой заявай аб ліквідацыі нашага аб’яднання, чым пазбавіла нас права на абскарджванне.

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне “Ратуша” было зарэгістравана ўпраўленнем юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама 24 красавіка 1996 г. у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. 30 верасня 1999 г. ГАГА “Ратуша” было перарэгістравана ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №2 ад 26.01.1999г.
Паводле мэтаў, задач і метадаў дзейнасці, зафіксаваных у статуце, Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне “Ратуша” садзейнічае развіццю гуманітарнай адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, СМІ, права, рынкавай эканомікі, міжнародных кантактаў і супрацоўніцтва.
У рамках сваёй статутнай дзейнасці аб’яднанне прыцягвае сродкі і іншыя віды дапамогі для рэалізацыі праектаў і праграм, скіраваных на дасягненне статутных мэтаў і задач. ГАГА “Ратуша” аказвае арганізацыйную і іншую падтрымку фальклорных і музычных калектываў, садзейнічае правядзенню сустрэч гродзенцаў з вядомымі гісторыкамі і дзеячамі культуры, распрацоўвае і праводзіць адукацыйныя праграмы па актуальных пытаннях прававога, эканамічнага і палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь.
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне “Ратуша” з’яўляецца асноўным выканаўцам міжнароднага праекта “Інтэрнэт” для НДА, які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі.
ГАГА “Ратуша” распаўсюджвае сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Гродзенскай вобласці. Партнёрамі ГАГА “Ратуша” з’яўляюцца звыш 100 зарэгістраваных грамадскіх аб’яднанняў, а таксама незарэгістраваных грамадзянскіх ініцыятыў.

Паводле праграмы гуманітарнай і тэхнічнай дапамогі ў 1999 годзе ГАГА “Ратуша” атрымала рызограф, які пасля выкарыстоўваўся аб’яднаннем як офіснае абсталяванне для памнажэння кніг гістарычнага, культурнага і краязнаўчага зместу. ГАГА “Ратуша” займалася гэтым згодна п.1 арт.22 Закона “Аб грамадскіх аб’яднаннях” (грамадскае аб’яднанне мае права займацца выдавецкай дзейнасцю) выключна за ўласныя сродкі і распаўсюджвала гэтыя кнігі бясплатна.
Палажэнне аб ліцэнзаванні паліграфічнай дзейнасці распаўсюджваецца на суб’екты гаспадарання. ГАГА “Ратуша” не займаецца гаспадарчай дзейнасцю. Наша аб’яднанне з’яўляецца непрыбытковым і дабрачынным.
Нягледзячы на гэта, пасля атрымання пісьмовага папярэджання мы прыпынілі выданне друкаванай прадукцыі і паспрабавалі атрымаць ліцэнзію. Але ў бюджэце арганізацыі не знайшлося неабходных фінансавых сродкаў на аплату падатка за ліцэнзію і рамонт памяшкання паводле пажарных і санітарных нормаў (больш за 2500 долараў ЗША). Наш зварот у Міністэрства інфармацыі РБ таксама не прынес вынікаў: насуперак згаданаму Палажэнню нас абавязалі атрымаць ліцэнзію як камерцыйную структуру, якой мы не з’яўляемся.

У красавіку ГАГА “Ратуша” зрабіла захады дзеля бязвыплатнай перадачы рызографа “Riso GR 3750” Гродзенскаму дзяржаўнаму універсітэту. Але абласныя ўлады, якія жадалі хуткай ліквідацыі ГАГА “Ратуша”, не дачакаўшыся акта перадачы нашай маёмасці універсітэту, скіравалі іскавую заяву з просьбай аб ліквідацыі аб’яднання ў абласны суд, паколькі тэрмін дзеяння леташняга папярэджання заканчваўся. Акрамя гэтага, разгляд нашага пытання на адміністрацыйнай камісіі 09.04.2003г. адбыўся без нашага ўдзелу: мы атрымалі паведамленне пасля гэтай даты.
Паказальны, на наш погляд, і факт, што пісьмовае паведамленне аб узбуджэнні грамадзянскай справы аб ліквідацыі аб’яднання паступіла менавіта 24 красавіка 2003 г., у дзень, калі споўнілася роўна 7 гадоў з моманту рэгістрацыі нашага аб’яднання.

Наша аб’яднанне лічыць, што дадзеная падстава вельмі незначная і фармальная для таго, каб паставіць перад судом пытанне аб ліквідацыі Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання “Ратуша”, а таксама з’яўляецца парушэннем права грамадзянаў на аб’яднанне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international