viasna on patreon

Пачобута папярэдзіла пракуратура

2011 2011-03-10T10:31:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналіст Андрэй Пачобут атрымаў афіцыйнае папярэджанне ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. За працу на польскую «Газету Выборчую» без акрэдытацыі.

«На сайце „Газеты Выборчай“ у Інтэрнэце пад Вашым імем апублікаваныя друкаваныя матэрыялы, якія асвятляюць падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. У той жа час ўстаноўлена, што тэрмін Вашай акрэдытацыі карэспандэнтам „Газеты Выборчай“ пры Міністэрстве Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь скончыўся 2009.02.24 г. Зварот рэдакцыі газеты аб яе падаўжэнні названым міністэрствам пакінуты без задавальнення. У адпаведнасці з арт. 35 закона Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“ ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ без акрэдытацыі забараняецца. Аднак гэтае патрабаванне закона вамі не выконваецца», — гаворыцца ў папярэджанні, падпісаным пракурорам Гродзенскай вобласці Віктарам Марозам.

Андрэй Пачобут лічыць, што пракуратура і МЗС парушаюць ягонае канстытуцыйнае права на збор і распаўсюд інфармацыі і не збіраецца спыняць журналісцкую дзейнасць.

Нагадаем, што 9 сакавіка Андрэй Пачобут звярнуўся з адкрытым лістом да генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча, у якім папрасіў разабрацца з юрыдычным казусам, які, на яго думку, узнік у выніку вынясення яму адміністрацыйнага прысуду за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня 2010 г.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства