viasna on patreon

Рэдакцыя «Барысаўскіх навінаў» працягвае абскарджваць ператрус

2011 2011-02-28T09:43:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/borisovskije_novosti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па факце ператрусу ў рэдакцыі "Барысаўскіх навінаў", які адбыўся 10 студзеня гэтага году, у пракуратуру Менскай вобласьці была пададзена скарга.

У, прыватнасці, у дакумэнце абскарджваюцца падставы для правядзеньня ператрусу, а таксама дзеяньні супрацоўнікаў Барысаўскага РУУС, якія сканфіскавалі ўсю аргтэхніку рэдакцыі, уключна з клявіятурамі й мышкамі.

Скарга была разгледжана пракуратурай г. Менска, аднак парушэньняў пад час ператрусу ў рэдакцыі яна не выявіла. Затым была пададзеная скарга ў суд Партызанскага раёну г. Менска. У ёй абскарджваліся дзеяньні сьледчага аддзелу УКДБ па г. Менску й Менскай вобласьці, выдаўшага пастанову на ператрус, а таксама дзеяньні міліцыянтаў Барысаўскага РУУС, які правялі вобшук. Днямі  быў атрыманы адказ, у якім суд адмовіўся разглядаць справу, спаксылаючыся на працэсуальныя нормы (на арт. 139 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, а таксама на п. 1 ч. 1 арт. 245 Грамадзянскага працэсуальнага кодэксу).

Рэдакцыя вырашыла не саступаць грубым парцшэньням існуючага заканадаўства, а таму зьбіраецца абскардзіць судовае вызначэньне ў Менскі гарадзкі суд, а параалельна падаць скаргу ў Генэральную пракуратуру Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства