viasna on patreon

Пад увагай КДБ – дзеці актывістаў апазіцыі

2011 2011-02-25T16:10:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/halezindaniela.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ жыва цікавяцца малодшай дачкой кіраўніка Беларускага Свабоднага  тэатра Мікалая Халезіна.

Пра гэта паведаміў рэсурс charter97.org са спасылкай на асабісты блог драматурга і журналіста.

«Напачатку ўсе пытанні задаваліся нашым бацькам, цяпер – далёкім сваякам. Днямі прыйшлі да брата першага мужа жонкі, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Канадзе, і задавалі той жа набор пытанняў пра дзіця.

Даведка для супрацоўнікаў КДБ, якія вядуць справу «19 снежня»: наша дачка Даніэла знаходзіцца зараз разам са сваімі бацькамі ў горадзе Чыкага, дзе праходзяць гастролі Беларускага Свабоднага тэатра. У выпадку, калі вы вырашыце абвесціць яе ў вышук, прашу выкарыстоўваць вось гэты фотаздымак – па-мойму, яна тут някепска атрымалася», -- напісаў Мікалай Халезін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства