«Патрабуем тэрміновага і безумоўнага вызвалення журналіста, прызнанага вязнем сумлення...»

2011 2011-02-24T10:06:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

1 сакавіка павінен пачацца суд над прэс-сакратаром экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандрам Атрошчанкавым. 23 лютага на сайце грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» з’явілася заява з гэтай нагоды.

«Лічым, што суд на Аляксандрам Атрошчанкавым ёсць не толькі спроба „зачысткі“ грамадзянскай супольнасці, але і мэтанакіраваная акцыя па знішчэнні свабоды слова ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве. Паводле дакумента, з 2008 года Атрошчанкаў таксама з’яўляецца прэс-сакратаром грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», і за гэты час зарэкамендаваў сябе як адказны журналіст і прафесіянал.

«19 снежня на Плошчы ён выконваў свой прафесійны і грамадзянскі абавязак. Асноўнай яго задачай было данесці нескажоную, праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбывалася на Плошчы, да беларускай і міжнароднай грамадскасці, — гаворыцца ў заяве. — Патрабуем тэрміновага і безумоўнага вызвалення журналіста, прызнанага вязнем сумлення. А таксама вызвалення ўсіх астатніх удзельнікаў так званай справы „аб масавых беспарадках“ на плошчы 19 снежня».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства