viasna on patreon

Уладзімір Тоўсцік падаў у суд скаргу на Мінюст

2011 2011-02-23T13:06:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адвакат Уладзімір Тоўсцік, што абараняў журналістку Ірыну Халіп, падаў скаргу ў суд Маскоўскага раёну Мінска на дзеянні Міністэрства юстыцыі.

Як вядома, кваліфікацыйная камісія гэтага міністэрства пазбавіла адвакацкіх ліцэнзій Уладзіміра Тоўсціка, Алега Агеева, Таццяну Агееву і Тамару Гараеву.

Трое з іх абаранялі фігурантаў так званай справы аб масавых непарадках 19 снежня 2010 году ў Мінску.
Падабароннай Уладзіміра Тоўсціка была Ірына Халіп – журналістка і жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Адвакат быў пазбаўлены ліцэнзіі нібыта за адмову яе абараняць, з чым ён катэгарычна не згодзен. Паседжанне кваліфікацыйнай камісіі прайшло без удзелу адваката. Таму ён не мог даць сваіх тлумачэнняў.

-Яны могуць не выклікаць. Аднак гэта такое пытанне, якое патрабуе выяснення. Аб выніках яны паведамілі толькі па факце. Мінюст у судовым паведамленні тлумачыцца толькі тым, што я адмовіўся абараняць Халіп і больш нічым. Падстава, ўказаная ў дакуменце – адмова ад абароны – не мела месца. Яна сама заяву напісала аб адмове, як можна адмовіцца ад абароны калі асоба сама адмаўляецца афіцыйна. Прычыны і ўсё іншае я не каментую.

Па словах Уладзіміра Тоўсціка, за 8 гадоў сваёй адвакацкай практыкі ён упершыню сутыкаецца з выпадкам такіх рэпрэсій у адносінах да адвакатаў. Ён упэўнены ў сваёй пазіцыі і праваце, але канчатковае рашэнне, па словах адваката, прыме суд. І што гэта будзе за рашэнне, ён прагназаваць не бярэцца. Скарга, паводле заканадаўства, павінна быць разгледжана на працягу месяца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства