viasna on patreon

Берасьцейскай моладзі сустракацца з замежнымі студэнтамі можна толькі з дазволу Брэсцкага аблвыканкаму

2003 2003-04-29T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 16 па 18 красавіка Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна” гасьціла 26 студэнтаў Упсальскага універсітэту, што ў Швэцыі. Яны выказалі жаданьне сустрэцца і пазнаёміцца бліжэй з Беларускай моладдзю. У сваім універсытэце ў складзе студэнцкай арганізацыі яны арганізуюць падарожжы, сустрэчы са студэнтамі іншых краінаў, выкладчыкамі, навукоўцамі, палітыкамі, прадстаўнікамі СМІ.
Па прыезьдзе ў Берасьце, яны пазнаёміліся з працай Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна”, наведалі Брэсцкі музычны Каледж, дзе патрапілі на Рэспубліканскі конкурс Беларыскіх музычных інструментаў імя Жылуновіча і праслухалі выступы Беларускіх цымбалістаў, ад якога былі ў захапленьні. Старшыня Рады Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Праваабарончы цэнтр “Вясна” зьвярнуўся да Рэктараў Брэсцкага Дзяржаўнага Універсітэту і Брэсцкага Дзяржаўнага Тэхнічнага Універсітэту, а таксама да дырэктароў з-х Маларыцкіх школаў, СШ №33 і ў Гімназію №5 г. Брэста з просьбай паспрыяць у арганізацыі і правядзеньні сустрэч вучняў і студэнтаў вышэйзгаданых устаноў са швэцкімі студэнтамі. На вялікі жаль у гэтым было адмоўлена адміністрацыі спасылаліся на неабходнасьць дазволу з боку Брэсцкага аблвыканкаму. Ня гледзячы на абставіны швэцкія студэнты ў складзе невялікіх груп, у прыватным парадку, здолелі наведаць шэраг сярэдніх навучальных устаноў і сустрэцца з Берасьцейскай моладдзю. Начавалі Швэды ў сем’ях, 5 зь йіх знаходзіліся ў Маларыце, дзе дзякуючы дэпутату Маларыцкага райсавету Малею У. У. патрапілі ў мясцовыя школы, і на былую ракетную вайсковую базу.
Швэдскім студэнтам было арганізаванае наведваньне рэдакцый вядучых Берасьцейсках газэтаў: “Брэсцкі кур’ер” і “Вячэрні Брэст”, а таксама сустрэча з вучнямі і прадстаўнікамі адміністрацыі Брэсцкага Музычнага Каледжу і Брэсцкай Мастацкай Школы. У апошняй журналісты Брэсцкай тэлестудыі “БУГ-ТВ” узялі ў йіх інтэрв’ю, якое было паказанае на тэлебачаньні.
18 красавіка швэцкія госьці пакінулі г. Берасьце.

Многія Берасьцейцы жа абураюцца паводзінамі кіраўнікоў Берасьцейшчыны, яны ўпэўненыя, што дзеля таго каб іх дзеці маглі знаёміцца і сябраваць з моладдзю з-за мяжы, ім не треба жабраваць дазволу аблвыканкаму; яны лічаць сябе грамадзянамі Эўрапейскай краіны, і адмяжаваць сваіх дзяцей ад Эўропы і ад будучыні не дазволяць.

Уладзімір Вялічкін

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства