Алесь Міхалевіч выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе

2011 2011-02-19T20:32:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч увечары 19 лютага быў адпушчаны з турмы КДБ пад падпіску аб нявыездзе.

Як паведаміў Алесь Міхалевіч "Свабодзе", яго вывезлі ў цэнтар гораду і там высадзілі. Пасьля гэтага ён адразу накіраваўся дадому.

"Я два месяцы ня бачыў родных, пагэтаму вельмі рады абняць жонку і дзяцей."

Ад камэнтароў пра крымінальную справу і абставіны вызваленьня Алесь Міхалевіч адмовіўся, адзначыўшы:

"Я знаходжуся ў такой жа сытуацыі, як і ўсе астатнія абвінавачаныя пра справе 19 сьнежня".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства