Справа Атрошчанкава накіраваная ў суд

2011 2011-02-18T15:05:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Справа Аляксандра Атрошчанкава накіраваная ў суд Фрунзенскага раёна Мінску, яб гэтым распавяла грамадзянская жонка Атрошчанкава Дар’я Корсак.

Суддзёй падчас працэсу будзе выступаць Таццяна Чаркова. Пакуль невядомая дата разгляду справы. Таксама невядома, у якім рэжыме будзе праходзіць паседжанне.

Нагадаем, што падчас выбарчай кампаніі Аляксандр Атрошчанкаў выконваў функцыі прэс-сакратара Андрэя Саннікава. Ён быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня, пасля чаго Атрошчанкава змясцілі ў СІЗА КДБ. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Аляксандра вязнем сумлення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства