Шведскія праваабаронцы патрабуюць адмены папярэджання Алесю Бяляцкаму

2011 2011-02-18T11:55:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stgruppen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У лісце, у прыватнасці, паведамляецца наступнае: “У адпаведнасці з папярэджаннем сп. Бяляцкі можа быць прыцягнуты да адказнасці за сваю працу ад імя Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Мы хацелі б нагадаць Вам, што Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў ліквідацыю Праваабарончага цэнтра “Вясна” Вярхоўным судом Беларусі ў 2003 годзе парушэннем Артыкула 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП). Нягледзячы на тое, што Камітэт рэкамендаваў беларускаму ўраду забяспечыць перарэгістрацыю Праваабарончага цэнтра “Вясна”, некалькі спробаў атрымаць рэгістрацыю закончыліся няўдачай. Мы б таксама хацелі нагадаць Вам, што Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса Беларусі, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, яўна супярэчыць як беларускай Канстытуцыі, так і МПГПП, ратыфікаванаму Беларуссю”.

Шведскія праваабаронцы заклікаюць адмяніць папярэджанне, вынесенае ў дачыненні да Алеся Бяляцкага, а таксама спыніць пераслед беларускіх праваабаронцаў, у тым ліку праз адмену Артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства