viasna on patreon

Наста Палажанка – пад падпіскай аб нявыездзе

2011 2011-02-17T22:41:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palazhanka_nasta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наста Дашкевіч

Наста Дашкевіч

Вечарам 17 лютага са следчага ізалятара КДБ вызваленая пад падпіску аб нявыездзе намеснік старшыні “Маладога Фронту” 20-гадовая Наста Палажанка.

Наста заявіла журналістам, што не разумее, чаму адных арыштаваных выпускаюць з СІЗА, а іншых там працягваюць трымаць. Яна сказала таксама, што вельмі турбуецца за сваіх сяброў і арганізацыю, мае шмат спраў і планаў. Моладзевая лідэрка не мае права разгалошваць дэталі следства, паколькі дала адпаведную падпіску.  

Анастасія Палажанка, арыштаваная ў сябе дома ў ноч на 20 снежня 2010 г., правяла ў СІЗА КДБ без 2 дзён 2 месяцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства