viasna on patreon

“Не прыйдзеш сама – прывязем у кайданках!”

2011 2011-02-16T16:26:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Берасцейскую актывістку Кацярыну Пашко нечакана запрасілі па тэлефоне ў мясцовае упраўленьне па  барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Пасьля таго, як дзяўчына запатрабавала позву, ёй паабяцалі даставіць на гутарку ў кайданках.

Кацярына была вымушаная пагадзіцца з’явіцца на допыт  16 лютага ў 15 гадзін.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць што нечаканы выклік актывісткі ў службу, якая займаецца эканамічнай злачыннасцю ні што іншае, як нейтралізацыя актывісткі перад магчымымі акцыямі салідарнасьці 16 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства