viasna on patreon

Гродна: ператрус на кватэры Міколы Лемяноўскага

2011 2011-02-15T09:48:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

14 лютага міліцыянты правялі ператрус у кватэры сябра Партыі БНФ Міколы Лемяноўскага. Гэта адбылося пасля таго, як уначы была затрымана дачка Лемяноўскага Вераніка разам з іншай моладзевай грамадскай актывісткай Надзеяй Крапівінай.

Ператрус у кватэры Крапівінай прайшоў яшчэ да абеду. Міліцыянтаў, якія хацелі без санкцыі агледзець кватэру Лемяноўскіх, гаспадар на пачатку не пусціў дахаты. Ператрус прайшоў толькі тады, каля супрацоўнікі Ленінскага РАУС аформілі санкцыю, дадзеную пракурорам Эдуардам Бураком. Міліцыянты падчас вышуку ў Лемяноўскіх, які доўжыўся паўтары гадзіны, забралі два сістэмныя блокі і пару старых газет. Пры забіранні рэчаў сістэмныя блокі не апячатваліся, а міліцыянты спярша не хацелі даваць копію пратаколу вышуку. Толькі пасля настойлівага патрабавання Міколы Лемяноўскага ён атрымаў гэтую паперу на рукі.

Нагадаем, што абедзве дзяўчыны, затрыманыя ўначы па падазрэнні ў выкананні графіці ў падтрымку палітвязняў, пазней былі адпушчаны і зараз знаходзяцца на свабодзе. Што іх чакае далей – пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства