Гісторыя дзі-джэя намётавага гарадка Алеся Буракова

2006 2006-04-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Буракоў даслаў у Праваабарончы цэнтр сваю гісторыю. Прыводзі яе цалкам:

"Сустрэнемся на барыкадах!" — адзінае, што казаў кожны пры вызваленні...

У жыцці кожнага чалавека бываюць выпадкі, калі прынцыпова неабходна спачатку штосьці зрабіць, а ўжо потым думаць пра наступрствыю такіх выпадкаў няшмат. Але 19 сакавіка 2006 года – менавіта такі дзень. Дзеньб які прымусіў кінуць усё і прыехаць на Кастрычніцкую плошчу ў Менску. Дзень, з якога пачаўся беларускі марафон свабоды. Кожны сумленны чалавек мусіў прыйсці сюды і не сыходзіць.

Ужо з 20-га намётавы гарадок стаў адзіным бяспечным месцам ў цэнтры сталіцы. Пакуль ты там – табе нічога не пагражае, калі сыйшоў – хутчэй за ўсё будеш затрыманы і, мажліва, збіты. Аднак самае цікавае ж, калі ты спужаўся і ўцякаеш, то будзеш схоплены і збіты абавязкова! Момант ісціны! Самыя баязлівыя першыя трапляюць "пад раздачу"!

Ад ночы з 20-га на 21-га Кастрычніцкая плошча ў Менску ператвараецца ў лепшае месца для экстрфым-турызму. Гульня "Пранясі палатку пад Палац Рэспублікі" заняла б першае месца ў хіт-парадах тураператараў, што прапануюць паслугі экстрым-маньякам.

Сысьці адтуль самастойна можна было толькі не менш за 20 чалавек, ці ў паўпрытомным стане, калі табе "ўжо ўсё-роўна". У такім стане і сыходзілі. Дзіўнае адчуванне, калі ідзеш і ведаеш, што выйсця няма, але ногі самі нясуць невядома куды. Метро, праспект: усё перакрыта! Рэальны ніпель! Прыйсці сюды можна, але сыйсьці ўжо не, і Радзіма прапануе толькі месца ў турме. Праспект. Дайсці можна толькі да цырку, да прыпынку, стаўшага культавым сотага аўтобуса. Але раптам нейкая сіла падхоплівае цябе і нясе. Думаецца, што гэта сон, здаецца, што гэта, напэўна, анёлы... Але ўдары па твары вяртаюць у рэчаіснасць. Цікава ў такім стане бачыць собскую кроў. Яна цячэ, але ты не разумееш, адкуль, бо не адчуваеш болю, нібы бачыш усё гэта з боку. Але нейкія людзі, добра апранутыя ў цывільнае, учацвярох нясуць цябе у новенькую іншамарку, дзе праз размову па рацыі даведваешся, што ты, аказваецца, запакаваны. Праз 200 метраў перасадка ў міліцэйскі аўтамабіль тыпу "казёл". Амапавец з відам героя, якому даверылі сапраўдную справу, ганарліва распавядае, што на Акрэсціна пальцы паадрубаем, дзіўны нейкі чалавек.

Акрэсціна. Паралельны свет. Тут для цябе ўсё мяняецца. Плошча стала для цябе мінулым. Недзе далёка намёты рыхтуюцца да сну, ахова намётаў – да бяссоннай ночы. Яшчэ ўчора ты быў там, але мінуў дзень, надыйшоў вечар, і ты – ужо на Акрэсціна.

Заўтра адсюль цябе павязуць у суд. І там ты даведаешся, што новы корпус турмы, у якім ты часова займаеш камеру, яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю. Як сімбалічна. Першымі ацанілі новую турму мае калегі-палітвязні. У судзе паабяцаюць даць магчымасць патэлефанаваць, але падмануць. Там пабачыш гістэрыкі жанчынаў, што пакутуюць ад розных хваробаў, і разгубленыя твары дактароў, выкліканыя хуткія дапамогі, што прыедуць у суд Завадскога раёну і забудуцца пра клятву Гіпакрата, калі даведаюцца, што і цёткам, і дзяўчатам, далі ўжо па 7 сутак. Там зноў пабачыш слабасць дарослых і смеласць моладзі. І адчуеш зноў дух беларускага майдану – месца, дзе маладыя дзеўкі прымусілі дарослых дзядзек застацца побач і ўпісаць гэтыя дні ў падручнікі па гісторыі ў параграф пад назовам "Падзеі вясны 2006 года"! У судзе ты ўпершыню падумаеш, што беларускім дзеўкам трэба ставіць помнік. Заўтра ў судзе нас будзе больш за 30 чалавек. Сядуць усе!

Але гэта будзе заўтра, а ў гэты вечар малодзенькі лейтэнант, што складае пратакол, пачынае граць у "добрага міліцыянера". Занадта ветлівы, аж салодкі. Бачна, хочацца, беднаму, "паездзіць па вушах". Побач дэбілападобны калега без зорак на пагонах задае рытарычнае пытанне: "Сколько тебе заплатілі?", паглядзеўшы ў не па-даросламу светлыя вочы адказваю: "Беспредметный разговор". Пакрыўдзіліся. Ну, то і добра... На тым і разыдземся. У суседнім пакоі нейкі студэнт расказвае пра кандыдатаў.. сам ня ведае навошта... Заўтра яму дадуць 10 сутак. Заўтра ў судзе. У судзе... які цудоўны будзе канвеер. Цікавае новае назіранне – калі раней суддзям было напляваць на падсудных, то сёння ўжо і падсудным на суддзяў абсалютова напляваць. Раскалваемся як нацыя. Але як прыемна марнаваць час у судзе – усё ж лепей, чым у камеры. Як "двоечнік" іду на суд сярод апошніх і ў выніку – самы мяккі прысуд: "7 сутак".

Зноў Акрэсціна. Месца, дзе пражывеш бліжэйшы тыдзень. Першыя дзве ночы амаль ня спіш, толькі правальваешся ў нейкі дрымотны стан. Холадна. Няўтульна. На наступны дзень “запакаваных” прыбывае. Каго тут толькі не пабачыш! Усе разам пакутуем праз адсутнасць гігіенічных сродкаў, еяма нават хоць якой паперы... Але ўжо цікава. У камеры пасля штодзённага “хапуна” ў 100 чалавек з’яўляюцца рэдактар-хуліган (10 сутак па арт. 156), журналіст- “мацяршчыннік”, што вызваляў польскага дэпутата з КДБ-ісцкай блякады ў нейкай кавярні. Самы цікавы дзядзька пакуль што – прапаведнік-пяцідзесятнік. Пачаў прапаведваць, вельмі цікава. Сымбалічна! Слова Божае ў турме. Можа, хто выйдзе – стане хадзіць у царкву!? Але пяцідзесятнік сядзеў з намі да суда. Увечары наступнага дня ён казаў казань паверхам вышэй.

Але паверхам вышэй на нашых пяцёх нарах у камеры № 13 нв другім паверсе ўжо адпачывалі 8 чалавек з тэрмінам ад 7 да 15 сутак. Да журналіста і рэдактара далучыліся два хлапцы, што цікавяцца гісторыяй і два маладыя праграмісты, што крыху палохалі сваім інтэлектам. Пазней дакінулі яшчэ "малога" – хлопца з Барысава, якога затрымліваў "Алмаз.

Што за цудоўныя людзі! Сапраўды, лепшыя траплялі ў турму на Акрэсціна. За бясплатна можна было падвысіць свой культурны і інтэлектуальны ўзровень.

У камеры стала цяплей і значна ўтульней. Праз новенькіх даведваліся, што намётавы горад яшчэ існуе. Як нішто іншае на турме гэтая навіна грэла сэрцы. На турме, дзіва, людзі рыхтаваліся да разгону больш, чым тыя, што засталіся на волі. У турме толькі і зўастаецца, што жыць успамінамі пра першыя дні нашага майдана і шкадаваць, што кульмінацыі не пабачыш. Настальгія па майдане прайшла на трэці дзень. Але мы займалі месца ў турме, каб не было куды прывозіць тых, хто на волі – адзінае нашае суцяшэнне!

Недзе ўвечары 23-га па Акрэсціна прайшоўся нейкі важны служка. Па словах ахоўнікаў – намеснік міністра (МУС). Падобна прыйшоў пагледзіць на тых, каго разганяў. Надзвычай цынічны тыпаж. Пакінуў непрыемнае ўражанне. Але нашыя адказы былі дастойнымі, на адказы на ўсе пытанні. Сапроўды, то была "беспрадметная размова".

Затое радавала іншае: таленавітая моладзь з незарэгістраванага руху практыкавалася ў спосабах перадачы "маляваў", гісторыкі і праграмісты ладзілі "навукова-практычныя канферэрэнцыі", а журналіст проста бязлітасна "гнаміў" мянтоў...

-- Мусор есть? – запытаўся неяк ахоўнік.
-- Мусор – за дзвярыма, у нас толькі смецце! – быў адказ.
-- А может вам пару банок? Я імею ввіду водочкі! — не здаваўся міліцыянт
-- Не, нам абы маскаля задушыць, а гарэлкі ня трэба. – адказвала гераічная постаць журналіста. Дарэчы, ён галадаваў...

у камеры насупраць таленавітая моладзь з незарэгістраванага руху гуляла ў футбол. На чацвёрты дзень адсідкінастрой быў феерычны, ня гледзячы на тое,што прыйшла навіна аб разгоне намётавага гарадка. Два будынкі турмы да таго часу ўжо былі набітыя да адказу. Прыйшла першая перадача. Перадалі газеты. Фотарэпартажы ўражвалі.

Свята 25 Сакавіка пачалося з узаемных віншаванняў сукамернікаў, далей – самаробныя “паштоўкі”-малявы. Камера насупраць ужо гуляла ў баскетбол, калі раптам па радыё (у новым будынку на Акрэсціна яно ёсць) перадалі, што “безадказная апазіцыя не зрабіла высноваў з папярэдніх акцыяў”. Ад нейкага хлопца-ўкраінца даведаліся, што частка мітынгоўцаў ідзе да нас. Праз секундаў 15 турма раўла “Жыве Беларусь!”

Калі па радыё перадалі і пра ахвяры, турма адказала выбухам скандаванняў. Сцены пачалі вібрацыі. У ахоўнікаў быў культурны шок. Здараюцца ў жыцці рэчы, якія можна пражыць толькі аднойчы. 25 сакавіка 2006 года на Акрэсціна—быў такі дзень!пасля 25-га твары ахоўнікаў сталі больш разгубленымі, паводзіны больш адказнымі і лагоднымі. Камера насупраць увогуле з’ехала з “катушак”: раней за 2 гадзіны ночы яны не клаліся, ладзілі чэмпіянаты па ўсім, у ва што толькі можна было згуляць. Прадстаўнік таленавітай моладзі з нашай камеры № 13 перазнаёміўся праз вентыляцыйныя хады з усімі суседзямі і нават перадаваў нешта ў камеру, дзе сядзелі дзяўчаты.
Шмат хто, мажліва, упершыню ў жыцці адчуў сябе шчаслівым чалавекам.
З 25-га ўсеагульная эйфарыя: пачалі сыпацца перадачы. Жыць стала яшчэ весялей!

Праз дзень адзінкі пачалі вызваляцца. О, гэта шчаслівае адчуванне перад выхадам на волю!. За некалькі дзён сукамернікі сталі адзінай сям’ёй, і раптам ты мусіш пакінуць сваіх сяброў... Ты чакаеш хвіліны, калі дыхнеш вольным паветрам і адначасова хочаш максымальна падоўжыць тыя секунды, што адведзены табе на апошнія перамовы з сябрамі.

Кажаш: “Да сустрэчы!” гэтым дастойным людзям. Ніхто за ўвесь час знаходжання ў турме не пашкадаваў, што трапіў сюды. Ніхто не дазволіў сабе нават паўсекунды пасумаваць. “Мы вернемся яшчэ!” – адзінае рэзюме, што чулася кожны вечар.
“Сустрэнем ся на барыкадах!”—адзінае, што казаў кожны пры вызваленні.

Воля. Застаецца толькі сустрэць сяброў... Выйсці яшчэ... І сустрэцца на барыкадах!

Алесь Буракоў, камера № 13, д-джей намётавага гарадка

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international