viasna on patreon

На Валадарцы катуюць адсутнасцю сну

2011 2011-02-14T12:20:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/valadarka02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
CІЗА №1 на Валадарскага

CІЗА №1 на Валадарскага

Камера № 69 разлічана на 13 месцаў, аднак у ёй пастаянна трымаюць па 22-24 чалавекі. У выніку цеснаты і недахопу спальных месцаў зняволеныя вымушаны спаць па чарзе. Аднак людзі, якія трапляюць у гэту камеру ўпершыню, першыя двое сутак у чаргу на сон не ўключаюцца.

Па звестках праваабаронцаў, у камеру № 69 адмыслова змяшчаюць вязьняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць са следствам, каб гэткім чынам выбіць з іх паказанні. Да цеснаты і духаты тут дадаецца яшчэ і адсутнасць сну, а таксама ў разы ўзрастае небяспека захварэць на туберкулёз.

Праз “камеру катаванняў” прайшлі і некалькі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.               

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства