Маладафронтаўцы да КДБ не дайшлі

2011 2011-02-14T11:27:16+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па дарозе да Камітэта дзяржбясьпекі былі затрыманыя сябры "Маладога Фронту", што меліся віншаваць сваіх паплечнікаў з Днём Любові,у тым ліку й намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка, які нёс з сабою вялізныя чырвоныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў.
На дадзены момант ягоны тэлефон недасягальны, іншыя маладафронтаўцы не здымаюць слухаўку.

Да будынку КДБ дайшла толькі адная маладафронтаўка, Ганна Шаруба, якая падпісала ў прысутных паштоўкі для зьняволеных маладафронтаўцаў Насты Палажанкі й Алеся Кіркевіча, што ўтрымоўваюцца ў "амэрыканцы". Ганна Шаруба пайшла у будынак КДБ перадаваць віншавальныя паштоўкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international