viasna on patreon

Горадня: затрыманыя моладзевыя актывісткі

2011 2011-02-14T10:11:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Уначы ў Горадні затрыманыя Надзея Крапівіна і Вераніка Лемяноўская. Іх затрымалі нібыта за нібыта расклейваньне ўлётак . Дзяўчаты знаходзяцца ў пастарунку.

Маці Надзеі Крапівінай – спадарыня Ніна сказала, што раніцай у іх кватэры правялі ператрус, сканфіскавалі ноўтбук, улёткі “Свабоду Кіркевічу!”, “Свабоду Дашкевічу!”

Бацька Веранікі Лемяноўскай Мікола паведаміў, што раніцай нехта тэлефанаваў у дзьверы, але паколькі ён моцна спаў пасьля начной працы, то адразу не пачуў, а потым, калі ўжо выйшаў на вуліцу, пабачыў, што міліцэйская машына зьехала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства