Гарадзенскіх актывістак адпусьцілі зь міліцыі

2011 2011-02-14T08:21:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Студэнтак гарадзенскага мэдунівэрсытэту Кацю Герасімчык і Вольгу Багданкевіч затрымалі каля другой гадзіны ўначы побач з помнікам Леніну, на якім быў надпіс «Луку на муку». Дзяўчаты не прызналі сваё дачыненьне да надпісу. І толькі 12 лютагаў абед іх выпусьцілі з пастарунку, папярэдзіўшы, што на наступным тыдні выклічуць у міліцыю.

Ад другой гадзіны да абеду ім давялося знаходзіцца ў міліцыі. Яны адмовіліся пісаць тлумачальныя лісты, паколькі ня лічаць сябе вінаватымі.

Раніцай ў пакоях інтэрнату, дзе жывуць дзяўчаты, са слоў Каці Герасімчык, міліцыянты зрабілі ператрус, канфіскавалі кампутар, кнігі, рэклямныя матэрыялы «Маладога фронту» і кампаніі «Гавары праўду». І пры гэтым, зь іх слоў, ім ня выдалі пратакол аб канфіскацыі іх уласных рэчаў. З гэтай прычыны дзяўчаты зьбіраюцца скардзіцца ў пракуратуру.

Падчас затрыманьня яны мелі пры сабе налепкі «Малады фронт» і раздрукоўкі з надпісам «Свабоду Кіркевічу!», «Свабоду Някляеву!», «Свабоду Фядуту!».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international