КДБ выклікаў івацэвіцкіх актывістаў для папярэджання

2011 2011-02-11T14:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Удзельнікаў акцыі 19 снежня ў Мінску Станіслава Халадовіча і Уладзіслава Мікалайчыка з Івацэвічаў выклікалі ў Бярозаўскі міжраённы аддзел КДБ для правядзення размовы.

Супрацоўнік КДБ Мікалай Язерскі адмовіў абодвум актывістаў у тым, каб мець свайго прадстаўніка ў час размовы. Галоўнай тэмай размовы з актывістамі стала падпісанне папярэджанняў:

– Далі пазнаёміцца з афіцыйным дакументам – папярэджаннем аб недапушчальнасці далейшых правапарушэнняў. Там было напісана, што ў маім ранейшым правапарушэнні назіраюцца адзнакі злачынства. Я адразу і прынцыпова з гэтым не пагадзіўся. Калі б я падпісаў гэта прафілактычны дакумент, значыць я прызнаў бы і мінулыя свае правапарушэнні, якіх я не прызнаваў у судзе, а гэтым дакументам я б гэта прызнаў. Такім чынам хочуць чалавека выбіць з актыўнага жыцця.

Грамадзянін Расіі Уладзіслаў Мікалайчык падпісаў папярэджанне. У ім гаварылася, што пры паўторнай адміністрацыйнай справе Мікалайчыка дэпартуюць з Беларусі.

За ўдзел у акцыі 19 снежня Станіслаў Халадовіч адсядзеў у Жодзінскай турме 15 сутак, а Уладзіслаў Мікалайчык – 10 сутак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international