viasna on patreon

Пачобута асудзілі на 15 сутак

2011 2011-02-11T13:57:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

11 лютага гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 студзеня.

Справу гродзенскага журналіста разглядала суддзя Кастрычніцкага раённага суда Мінска Наталля Пратасавіцкая. Яна ўнесеная ў спіс неўязных у краіны ЕС. Як паведаміў карэспандэнту «Нашай Нівы» Андрэй Пачобут, ён заявіў адвод суддзі, бо палічыў, што суддзя не будзе бесстаронняй у разглядзе яго справы. «Я актыўна выступаю за візавыя санкцыі, таму не ўпэўнены ў аб’ектыўнасці суддзі, у дачыненні якой гэтыя санкцыі задзейнічалі», — патлумачыў журналіст. Суддзя адхіліла адвод.

Нягледзячы на прысуд, Андрэй не губляе бадзёрасці духу.

«Я быў гатовы да такога павароту падзеяў. Расцэньваю гэта, як экстрэмальны турызм, такое журналісцкае заданне. Калі падзе расцягваюцца на гады, то можна кнігу напісаць, а тут суткі — таму атрымаецца рэпартаж».

Журналіст мяркуе, што ягоная справа ў любым выпадку скончылася б менавіта так. Ён прыгадвае, што акурат год таму арышт не дазволіў яму сустрэць жонку з радзільні. І вось праз год ён ізноў будзе адзначаць дзень нараджэння сына ў турме.

«Сустрэнемся праз 13,5 сутак», — кажа Пачобут на развітанне (1,5 сутак ён правёў пасля арышту ў аўтазаку і судзе).

Нагадаем, што Андрэй Пачобут быў затрыманы на плошчы Незалежнасці і суткі правёў у аўтазаку. Яго справа разглядалася ў судзе Кастрычніцкага раёну. Але ў апошні момант журналіста вызвалілі, заявіўшы, што па яго справа накіраваная на дадатковую праверку.

Пазней суд Кастрычніцкага раёна ўсё ж пакараў журналіста штрафам у памеры 1.750.000 рублёў за «ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу». Пракуратура палічыла такі прысуд занадта мяккім, Мінскі гарадскі суд пагадзіўся з гэтымі прэтэнзіямі і прызначыў перагляд справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства