У Магілёве кіраўніцтва “Будаўнічага трэста №12” збіраецца выселіць са сваіх інтэрнатаў больш за 100 чалавек

2011 2011-02-11T13:12:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vysialenne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 100 прадпісанняў атрымалі жыхары інтэрнатаў, якія належуць ААТ “Магілёўскі будаўнічы трэст №12”. У прадпісаннях адзначаецца, што законных падставаў для пражывання ў інтэрнатах у гэтых людзей няма і ім неабходна ў 10-дзённы тэрмін, з моманту атрымання прадпісанняў, з’явіцца ў трэст для заключэння дагавора найма жылога памяшкання, якога яны таксама не маюць.У адваротным выпадку трэст мае намер звярнуцца ў суд з пазовамі аб высяленні гэтых асобаў. Толькі ў інтэрнаце, які размешчаны па адрасу вул. Будаўнікоў, 7, з 90 чалавек такія прадпісанні атрымала 45.

Сітуацыю каментуе актывіст прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі:

- Заўважце, што ўся кампанія па высяленню людзей з інтэрнатаў пачалася фактычна пасля сканчэння прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Я бачу прычыну ў тым, што ў будаўнічым трэсце змянілася кіраўніцтва і яно выганяе ўсіх тых людзей, хто не працуе ў дзяржаўных арганізацыях. Папярэдняе кіраўніцтва трэста за хабар прапісвала людзей у інтэрнаты і фактычна паставіла іх пад цяперашнюю пагрозу высялення. Цалкам верагодна, што новае кіраўніцтва хоча наладзіць канвеер, каб гэтым разам ужо ім неслі хабар за месцы ў інтэрнатах.

9 снежня 2011 года адбылося першае прадсудовае пасяджэнне Ленінскага раённага суда г.Магілёва. Суд азнаёміўся з пазовам Будаўнічага трэста №12 да жыхароў інтэрната, які размешчаны па адрасу вул. Будаўнікоў, 7, Юрыя Мірановіча і Ірыны Мірановіч і пазіцыяй двух супрацьлеглых бакоў. Пасля гэтага ён прызначыў дату правядзення судовага пасяджэння на 22 лютага. Гаворыць Ірына Мірановіч:

- Я жыву ў пакоі на працягу амаль 10 год. У свой час гэты пакой атрымаў мой муж, але тры гады назад мы з ім развяліся і цяпер жывем у ім разам з маім 11-гадовым сынам. Калі нас высяляць – нам проста няма куды ісці жыць. Мой заробак не дазваляе здымаць кватэру. Фактычна, нас выкідваюць на вуліцу. Ужо вядома, што ў суседнім інтэрнаце выселілі чалавека. Ягоныя рэчы папросту выкідвалі з вакна на снег і цяпер ён жывець у суседзяў, начуючы па чарзе, то ў аднаго, то ў другога. Мы не хочам, каб такое было з намі. 

Трэба адзначыць, што гэта першае судовае пасяджэнне, якое адбываецца з гэтай нагоды. Інтарэсы ў суддзе Юрыя і Ірыны Мірановіч, якія знаходзяцца ў разводдзе, прадстаўляе юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Яўгенаў:

- Гэта першы зварот у наш прафсаюз. Мы будзем дамагацца, каб жанчына з сынам засталіся жыць у гэтым пакоі, тым больш, што дзіця ў яе непаўнагадовае. Усім, каго закранае гэтая праблема мы раім звяртацца па дапамогу да нас – мы будзем шукаць магчымасці, каб людзі заставаліся жыць у сваіх інтэрнатах надалей, тым больш, калі ў іх ёсць на тое ўсе законныя падставы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international