Жонку Някляева выклікаюць на допыт у КДБ

2011 2011-02-10T15:19:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева павінна з’явіцца ў Камітэт дзяржбяспекі 11 лютага ў 9.30.

— Патэлефанавалі і сказалі, што заўтра мяне выклікаюць на допыт у якасці сведкі, — распавяла Вольга Някляева. — Позву ўручаць адразу на месцы. З чым гэта звязана — не ўдакладнілі. Калі шчыра, нават не сказалі, сведкам па якой справе я з’яўляюся. Магу толькі выказаць здагадку, што справа гэта тычыцца падзеяў 19 сьнежня. Магчыма, будуць задаваць пытанні аб збіцці Уладзіміра Някляева.

Як вядома, экс-кандыдат у прэзідэнты быў зьбіты увечары 19 снежня невядомымі. На думку шматлікіх відавочцаў, гэта былі супрацоўнікі аднаго са спецпадраьдзяленняў. Магчыма, «Алмаза» — 27 снежня нечакана загадам міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова быў вызвалены ад займаемай пасады камандзір спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Мікалай Карпянкоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international