viasna on patreon

Зьдзейсьнены напад на праваабаронцу Міколу Калініна

2006 2006-04-04T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 красавіка ўвечары ў Менску прыблізна каля паловы на дзясятую невядомыя зьбілі праваабаронцу і актывіста цыганскага руху Міколу Калініна. Па словах спадара Калініна, гэта адбылося на рагу вуліцаў Багдановіча і Камуністычнай, дзе да яго падышлі 6 невядомых хлопцаў з дзяўчынай. Апошняя паведаміла хлопцам, што Калінін яе абразіў. Сам праваабаронца сьцьвярджае, што ніколі ня бачыў гэтую дзяўчыну. «Я памятаю толькі першы пастаўлены баксёрскі ўдар у твар, далей я згубіў прытомнасьць, — кажа Калінін. — На шчасьце, неўзабаве падбег мой бацька. Яны лаяліся на яго і нанесьлі некалькі ўдараў, пасьля чаго сышлі». Мікола Калінін лічыць, што напад на яго быў спланаванай акцыяй. Ён ужо ня першы год займаецца абаронай правоў цыганоў, распаўсюджвае інфармацыю на гэтую тэму ў Беларусі і за мяжамі краіны. Восеньню мінулага году М. Калініна выклікалі ў пракуратуру, дзе папярэдзілі аб адказнасьці за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства