Надзею Крапівіну заадно і дапыталі

2011 2011-02-09T14:46:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkieviczy110204.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота \

Фота \

Надзею Крапівіну, маладую жонку Алеся Кіркевіча, які 28 студзеня быў затрыманы ў якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 9 лютага дапыталі ў КДБ. Прычым допыт праводзіў следчы Бычак, які вядзе справу Алеся.

Пад час затрыманьня ў гарадзенца Алеся Кіркевіча знаходзіліся паперы Надзеі (квіткі аб выплаце сутак, пастанова суду), якія Надзея хацела пакінуць у сябе. З гэтай мэтай яна патэлефанавала ў Менск следчаму Бычаку, які вядзе справу мужа. Ён прызначыў дзень, калі Надзя мелася прыйсьці ў КДБ на Камсамольскую і напісаць заяву аб вяртаньні асабістых рэчаў.

9 лютага Надзея Крапівіна атрымала свае паперы, але нечакана яе апыталі ў якасьці сьведкі аб падзеях 19 сьнежня. Пасьля допыту Крапівіна падпісала паперу аб наразгалошваньні таямніцы следства.

Нагадаем, Надзея Крапівіна за ўдзел у акцыі салідарнасці 19 сьнежня атрымала 12 сутак. Выйшла на волю 31 снежня Алеся Кіркевіча затрымалі за ўдзел у акцыі салідарнасці пад сьценамі Акрэсціна і пакаралі арыштам на 10 сутак. На волю выйшаў толькі 3 студзеня.

Распісаліся яны 22 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international