“Беларусь пасьля 19 сьнежня” вачамі кампаніі ВыбіRight

2011 2011-02-09T11:33:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адбыўся круглы стол, зладжаны грамадзянскай кампаніяй ВыбіRight, на тэму “Беларусь пасьля 19 сьнежня”.

Прадстаўнікі незалежных аналітычных цэнтраў, палітыкі, сябры камандаў дэмакратычных кандыдатаў і грамадзкія лідэры падсумавалі вынікі “вялікага” палітычнага году і прааналізавалі ўплыў падзеяў 19 сьнежня на грамадзтва.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства – публіцыст Аляксандар Класкоўскі, сацыёляг Сяргей Нікалюк, палітыкі Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч, палітолягі Андрэй Казакевіч і Андрэя Ягораў, грамадзкія дзеячы Сяргей Мацкевіч, Алег Гулак, Міраслаў Кобаса і іншыя.

Прысутныя абмяркоўвалі: далейшыя траекторыі разьвіцьця краіны, магчымыя стратэгіі дзеяньняў для грамадзянскай супольнасьці.

Пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у зьнешнепалітычнай сфэры сытуацыя ў Беларусі рухаецца па тым жа самым коле. Эўропа, нягледзячы на радыкальную рыторыку, рэальна сваіх дзеяньняў, параўнальна з 2006 годам, істотна не зьмяніла. Узаемадачыненьні па лініі ЭЗ-Беларусь адбываюцца па наступнай схеме: канфлікт з нагоды выбараў і парушэньня правоў чалавека – барацьба за вызваленьне палітвязьняў у форме дыялёгу – вызваленьне палітвязьняў – замірэньне / уяўная лібэралізацыя – новы канфлікт. Удзельнікі круглага стала абмяркоўвалі, якім чынам пазьбегнуць гэтага зачараванага кола, якое, відавочна, зараз круціцца шпарчэй з-за неспрыяльнай для ўладаў эканамічнай сытуацыі.

“Мяне вельмі цешыць, што бадай упершыню пасьля мінулых выбараў у такой прадстаўнічай кампаніі экспэртаў і дзеячаў мы паступова пачалі адыходзіць ад тэмы “Што адбылося?” і пераводзіць дыскусіі ў практычную плашчыню па тэме “Што рабіць? – распавёў юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў. -- У прынцыпе, я ўдзельнічаў апошнім часам у шэрагу фармальных і нефармальных дыскусіях і, як мне падаецца, гэтая сустрэча была беспрэцэдэнтнай як па шчырасьці, так і па канструктыўнасьці размоваў асобаў, якія прадстаўляюць адрозныя пункты гледжаньня і розныя стратэгічныя пазыцыі. Калі браць падзеі 2006 года, то там сытуацыя непаразуменьня і нявызначанасьці паміж прадстаўнікамі дэмакратычных арганізацыяў працягвалася большы час, чым зараз”.  

Факт прысутнасьці на мерапрыемстве на сустрэчы прадстаўнікоў Асамблеі НДА, Беларускага інстытута стратэгічных дасьледаваньняў BISS, Нацыянальнай плятформы грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, прадстаўнікоў кампаніяў апазыцыйных кандыдатаў, сябраў дэмакратычных партыяў дае спадзяваньне на  кансалідацыю ў бачаньні, кансалідацыю ў падыходах прыхільнікаў дэмакратычных пераўтварэньняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international