Мінюст адмовіў у рэгістрацыі грамадскага аб’яднання «Гавары праўду»

2011 2011-02-08T17:12:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскага даследча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Гавары праўду».

Адмова матывавана тым, што ў міністэрства не былі прадастаўлены копіі і арыгіналы некаторых дакументаў, якія тычацца ўстаноўчага сходу.

Дакументы на рэгістрацыю «Гавары праўду» паступілі ў Мінюст 17 снежня. 21 снежня ініцыятары стварэння аб’яднання атрымалі з міністэрства запыт да 30 снежня пісьмова адказаць на шэраг удакладняльных пытанняў і прадаставіць копіі і арыгіналы некаторых дакументаў, якія тычацца ўстаноўчага сходу.

Аднак неабходныя дакументы знаходзіліся ў офісе выбарчага штаба Уладзіміра Някляева, які быў апячатаны. Таму выканаць патрабаванне Мінюста нават у дадатковы тыднёвы тэрмін у поўным аб’ёме ініцыятары не змаглі.

Нагадаем, устаноўчы сход ГА «Гавары праўду» прайшоў у Мінску 23 лістапада.

Старшынёй праўлення новай грамадскай арганізацыі быў абраны лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, яго намеснікам — Андрэй Дзмітрыеў.

Кампанію «Гавары праўду!» праводзіла даследча-асветніцкая ўстанова «Рух наперад». 29 ліпеня 2010 года гаспадарчым судом Мінска быў задаволены іск Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з якім дагавор арэнды памяшкання ўстановай «Рух наперад» у ТАА «Ціна Улаці» прызнаны мізэрным. Гэта фактычна дало юрыдычную аснову для ліквідацыі «Руху наперад». 10 лістапада калегія гаспадарчага суда Мінска адмовіла ў задавальненні скаргі на гэтае рашэнне, і яно набыло моц.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international