Магілёў: Лабачову – 7 сутак, Нягаціну – 5 сутак

2011 2011-02-08T14:27:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лютага ў судзе Ленінскага раёна горада Магілёва разглядаліся адміністратыўная справа Валянціна Лабачова, Сяргея Нягаціна і Наталлі Шкадун. Пратаколы на грамадскіх актывістаў былі складзены за акцыю салідарнасці, праведзеную ў горадзе 16 студзеня.

Суддзя Кужалева Галіна Аляксандраўна вынесла прысуд па гэтай адміністратыўнай справе: Валянціну Лабачову – 7 сутак арышта, Сяргею Нягаціну – 5 сутак арышта. Наталлі Шкадун суддзя вынесла папярэджанне, улічваючы, што жанчына мае чатырох непаўнагадовых дзяцей і першы раз затрыманая за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Паводле заканадаўства, на абскарджанне прысуду В.Лабачоў і С.Нягацін маюць 5 дзён, Н.Шкадун – 10 дзён.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international