Актывіста Леаніда Аўтухова дапыталі супрацоўнікі КДБ

2011 2011-02-07T16:57:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Старшыня суполкі партыі БНФ з райцэнтру Гарадок, актывіст кампаніі "Гавары праўду" Леанід Аўтухоў трапіў на допыт, калі панёс у мясцовы райаддзел міліцыі дакумэнты, каб замяніць стары пашпарт:

“Я сабраў паперы, думаю, замяню пашпарт. Тэлефонны званок: "Добры дзень, гэта начальнік міліцыі". Кажу: "Дык і я ў РАУС!" Просіць: "Пачакайце, з вамі хочуць пагаварыць супрацоўнікі КДБ". Пытаюся, у якасьці каго. Адказваюць: "У якасьці сьведкі. Вы ж 19-га ў Менску не былі? Таму абвінавачаньня супраць вас няма. Але ж вы ведалі, што будзе ў Менску 19-га?" Кажу: "Канечне, ведаў! Гэта ўсе ведалі!"

19-га сьнежня Леанід Аўтухоў быў назіральнікам на выбарах у Гарадку. Ад’ехаць у Менск не атрымалася: яго перасьледавалі невядомыя асобы, якія суправаджалі ягоную машыну да позьняга вечара.

13-га студзеня ў Леаніда Аўтухова супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Узялі толькі некалькі дыскаў ды флэшак — бо кампутар у актывіста сканфіскавалі раней за нявыплату штрафаў. Штрафы былі накладзеныя судамі за правядзеньне акцый зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, але беспрацоўны апазыцыянэр ня можа плаціць у дзяржаўны бюджэт больш як 10 тысяч рублёў штомесяц.

7-га лютага Леаніда Аўтухова зноў выклікалі ў Гарадоцкі раённы суд, каб нагадаць пра запазычанасьць:

"Каб пагасіць штраф, кожны месяц плачу 10 тысяч, плюс яшчэ кампутар канфіскавалі, прадалі ў кошт штрафу за 360 тысяч. Засталося яшчэ 1 мільён 66 тысяч!"

У судзе актывісту зноў сказалі, што ён расплачваецца занадта марудна і што за затрымку яму можа пагражаць новае адміністрацыйнае пакараньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international