viasna on patreon

Для допыту лідэркі моладзі БХД памяшканьне ў КДБ аформілі ў хрысьціянскім стылі

2011 2011-02-07T14:02:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня адбыўся допыт у КДБ кіраўнічкі моладзі БХД Любові Каменевай. Ёй адмовілі ў прысутнасьці на допыце яе адваката, але старанна аформілі памяшканьне для допыту і пачаставалі яе любімай гарбатай.
А 10-й гадзіне раніцы Люба прыехала на допыт у КДБ са сваім адвакатам. Але яго там наадрэз адмовіліся пускаць, прычым прысутнасьць адваката пагражалі залічыць як адмову ад даваньня паказаньняў. 

Допыт цягнуўся каля гадзіны. Каменева дала падпіску аб неразгалошваньні, таму пра зьмест гаворкі яна распавесьці не змагла. Люба толькі дала зразумець, што акрамя традыцыйнай цікавасьці да падзеяў 19 снежня, гэбістаў цікавіла і ўласна БХД.
Затое Люба Каменева падрабязна распавяла, як яе прыймалі ў КДБ. Перад допытам дазнаваўца даў зразумець, што ён пра Любу ведае амаль ўсё, і прапанаваў кубачак зялёнай гарбаты без цукру, менавіта як яна любіць. Кабінет, дзе адбываўся допыт, быў аформлены ў падкрэсьлена хрысьціянскім стылі. Там ляжала Біблія, па сьценах віселі календары зь беларускімі храмамі, а на дзьвярах вісела бел-чырвона-белае сэрца-валянцінка з акцыі, якую калісьці ладзіла моладзь БХД сумесна з Маладым Фронтам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства