Гомельскія актывісты РЭП заяўляюць пра пікеты салідарнасьці

2011 2011-02-07T10:48:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Актывісты незалежнага прафсаюзу РЭП на Гомельшчыне падалі 15 заявак у мясцовыя органы ўлады з просьбай дазволіць ім правесьці пікеты супраць пераследу экс-кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама  сябраў іх выбарчых штабоў. Акцыі, правядзеньне якіх прызначана на 23 лютага, будуць праходзіць у выглядзе пікетаў у буйных райцзнтрах вобласці і Гомелі на адкрытай пляцоўцы каля гіпермаркету “Гіппа”, што на Рэчыцкай шашы.

Пра гэта Praca-by.info паведаміў прававы інспектар прафсаюза РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

- Мы хочам правесці акцыю, каб выказаць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Краіна ператварылася ў турму - ператрусы, арышты, допыты, абуральныя парушэнні правоў чалавека, парушэнні не толькі міжнародных нормаў, але і беларускіх законаў. Мы хочам звярнуць на гэта ўвагу грамадскасці. Людзі павінны задумацца, у якіх умовах яны жывуць, - сказаў Леанід Судаленка.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international