Барыс Хамайда: “Суд даў дазвол на бел-чырвона-белы сцяг!”

2011 2011-02-04T13:42:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Судовы працэс над Барысам Хамайдам, на якога ў пастарунку склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаваньне, расьцягнуўся на цэлы месяц. Адразу пасьля затрыманьня 3-га студзеня судзьдзя Алена Цыганкова адмовілася разьбіраць справу апазыцыянэра і адправіла складзены міліцыянтамі пратакол на дапрацоўку. Бо яны не пазначылі, што за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў ён быў затрыманы ўжо не ўпершыню.

25-га студзеня Барыс Хамайда быў зноў выкліканы ў Чыгуначны райсуд. Ён некалькі разоў заяўляў адвод судзьдзі, якая схілялася да таго, што дзеяньні апазыцыянэра незаконныя. Урэшце спадар Хамайда ўвогуле адмовіўся даваць паказаньні, і Алена Цыганкова заявіла, што ў такім разе вымушана грунтавацца толькі на паказаньнях сьведкаў — міліцыянтаў, якія праводзілі затрыманьні.

Але 4-га студзеня, паводле слоў самога Барыса Хамайды, "адбылася гістарычная падзея". Хоць супрацоўнікі міліцыі настойвалі, нібыта апазыцыянэр праводзіў 3-га студзеня несанкцыянаваны пікет, судзьдзя пастанавіла скасаваць судовую справу праз адсутнасьць складу правапарушэньня.

Паводле Барыса Хамайды, гэтае судовае рашэньне ён успрымае як дазвол і надалей выходзіць зь бел-чырвона-белым сьцягам да так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён распаўсюджвае незалежную прэсу. У дзень, калі яго затрымалі, апазыцыянэр якраз абвясьціў бестэрміновую акцыю "2011 год — год нацыянальнага сьцяга", прысьвечаную 20-годзьдзю беларускай незалежнасьці.

У наступны панядзелак, 7-га лютага, Барыс Хамайда плянуе працягваць акцыю — зноў разгарнуць бел-чырвона-белы сьцяг у цэнтры Віцебску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international