Плошча Бангалор – больш не месца для акцый апазіцыі?

2011 2011-02-04T12:24:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў партал udf.by са спасылкай на намесніка старшыні мінскай гарадской партыйнай арганізацыі Віктара Кавалькова, напярэдадні была пададзена заяўка на правядзенне 5 лютага на плошчы Бангалор з боку вуліцы Багдановіча пікету пратэста супраць парушэння ў Беларусі правоў і свабодаў грамадзян. Пікетоўчыкі збіраліся таксама запатрабаваць вызвалення палітзняволеных.

Намеснік старшыні партыі “Справядлівы свет” Валер Ухналёў назваў такое рашэнне мінскіх гарадскіх уладаў “поўным бязмежжам” і “забаронай на партыйную дзейнасць”. Па яго словах, забараніўшы “не мітынг, а проста пікет” на традыцыйна дазволеным месцы, улады  “працягваюць кампанію, пачатую 19 снежня”. 

Мінская плошча Бангалор з другой паловы 90-х гадоў вядомая як адзінае ў горадзе месца, якое ўлады адвялі пад правядзенне масавых акцый апазіцыі. З-за абшырнай зялёнай зоны на тарфяной глебе плошча набыла сярод часткі апазіцыянераў рэпутацыю “рэзервацыі”, “балота” і “месца для выгула сабак”. Праводзіць на гэтым месцы акцыі пагаджаліся не ўсе. Тым ня менш, цяпер нават тыя, хто пагаджаецца, страчваюць апошнюю легальную магчымасць  публічнага выказвання сваіх поглядаў.       

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international