Сяргей Гоўша: Статус сведкі мяне здзіўляе

2011 2011-02-04T09:27:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Баранавіцкага праваабаронцу Сяргея Гоўшу 3 лютага  дапыталі ў якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках. 

Як распавёў Intex-press праваабаронца, перад пачаткам допыту ён папрасіў, каб пры размове прысутнічаў яго прадстаўнік, бо Канстытуцыя такое права дае. Аднак у гэтым было адмоўлена.

Допыт доўжыўся каля дзвюх гадзінаў. Напрыканцы гутаркі супрацоўнікі КДБ ўзялі падпіску аб неразгалошванні.

Гоўша змог паведаміць, што выклікалі яго ў якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. І такі статус яго здзіўляе: "Бо ў той дзень у Мінску мяне не было".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international