Салідарнасць з Алесем Кіркевічам

2011 2011-02-03T12:52:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevichales.jpg

З ініцыятывы прадстаўнікоў пазаўрадавых грамадскіх арганізацый і апазыцыйных палітычных партый Гродна ў горадзе ўзяла старт дабрачынная акцыя па збору фінансавых сродкаў, прызначаных на дапамогу родным і блізкім намесніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Алеся Кіркевіча, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ.

Акцыя па словах актывіста руха “За свабоду” Эдварда Дмухоўскага мае пэўныя мэты, галоўная з якіх выказаць падтрымку тым, каго пераследуе рэжым Лукашэнкі:

- Гэта папросту нармальны акт салідарнасці з тымі, хто незаконна затрыманы, каго пераследуюць менавіта за іх погляды. Самае галоўнае каб гэтыя людзі адчувалі што яны не адны, што іх падтрымлівае грамадства і падтрымлівае шырока.

Алесь Кіркевіч падазраецца у здзяйсненні злачынства,прадугледжанага часткай другой артыкула 293 крымінальнага кодэксу: “актыўны ўдзел у масавых беспарадках”. З 28 студзеня ў якасці затрыманага ён знаходзіцца за кратамі. На працягу дзесяці дзён з моманту затрымання яму павінны прад’явіць абвінавачванне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international