"Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі – гэта пшык!" - пад такім лозунгам прайшла студэнцкая акцыя на Кастрычніцкай плошчы

2006 2006-04-03T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

2 красавіка на Кастрычніцкай плошчы а 17-й гадзіне сабралося каля паўсотні студэнтаў – яны трымалі паветраныя шарыкі сіняга, белага, чырвонага колеру. Як толькі да іх падышлі байцы спэцназу, студэнты пачалі праколваць шарыкі.
Пры гэтым яны выкрыквалі: "Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі – гэта пшык!" Балёнікаў было каля паўсотні, і таму быў даволі моцны гук. Студэнты патлумачылі журналістам, што менавіта такім чынам яны адзначылі гадавіну саюзнай дамовы.
Пакуль байцы спэцназу раіліся з кіраўніцтвам, што рабіць, студэнты маленькімі групамі хутка разышліся, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international